Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Паспрабуйце стравы беларускай кухні!

Дата: 31 января 2019 в 15:17, Обновлено 4 февраля 2019 в 16:19
595 просмотров

Паспрабуйце стравы беларускай кухні!

У нашым дашкольным цэнтры кожны тыдзнь, у чацверг праходзіць беларускамоўны дзень. Увесь дзень ідзе гаворка на беларускай мове:  усе выхавальнікі і выхавацелі, загадчык, спецыялісты, і нават медыцынская сястра. Заняткі, вольны час і забавы праводзяцца на беларускай мове.  З 2018/2019 навучальнага года адной з форм далучэння дзяцей да нанацыянальнай культуры з’яўляецца – дзень беларускай кухні.  Медыцынская сястра Людміла Мікалаеўна Аліфяровіч распрацавала прыкладнае дзесяціднеўнае меню на аснове зборніка тэхналагічных карт блюд і вырабаў для дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.  Узяты стравы  прыбліжаныя да беларускай кухні – на сняданак – драчэна (блюда з яек), каша вязкая малочная пярловая, кававы напой, бутэрброд з маслам, на абед – вінігрэт, першае блюда са свежай капусты са смятанай, на другое -  бульба ў малаццэ  з біткамі па-беларуску, хлеб іржаны, кісель маркоўны, на падвячорак – смажанка з адварной ялавічанай, кефір. Дзеці вельмі задаволены, цікавяцца белдарускай кухняй, бацькі гатуюць такія ж стравы дома. Працягваецца гэтая работа і ў гульнях дзяцей – гэта сюжэтна-ролевыя гульні “Крама”, “Кафэ”, “Дом”. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.