Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускамоўны день

Дата: 18 ноября 2021 в 12:50
215 просмотров

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў.   Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

Установа дашкольнай адукацыі – пачатковая ступень сістэмы адукацыі. Дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў.

Кожны чацвер у нашай дашкольнай установе праходзіць беларускамоӯны дзень - гэта заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё мовы і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. У гэты дзень педагогі арганізуюць адукацыйны працэс (заняткі, святы, гульні, віктарыны і інш.) на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ӯ выхаванцаӯ цікавасці і станоӯчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаӯ культуры беларускага народа.
                                                             

Дашкольнаму педагогу Изображение

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.